Парламент Турцыі адобрыў пакет паправак у канстытуцыю

21 января 2017

Яны датычацца ўвядзення прэзідэнцкай формы кіравання. 339-ць з 488-мі дэпутатаў выказаліся за. Папраўкі перадаюць кіраўніку дзяржавы - Рэджэпу Таіпу Эрдагану - асабісты кантроль над генеральным штабам Узброеных Сіл Турцыі і разведкай. У цяперашні час кантроль над імі ажыццяўляе прэм'ер. Прэзідэнт таксама зможа выдаваць указы і прызначаць міністраў выносіць на рэферэндум пытанні, якія датычацца канстытуцыйных змен. Адпаведны пакет паправак вынесла на разгляд турэцкага парламента кіруючая Партыя справядлівасці і развіцця.