Парламент Літвы прыняў закон аб пераходзе на еўра

17 апреля 2014
Такім чынам, у краіне створана прававая аснова для ўвядзення агульнаеўрапейскай валюты. У чэрвені Еўракамісія павінна прыняць рашэнне, ці дазволіць Літве стаць членам зоны еўра з наступнага года. Краіна павінна адпавядаць Маастрыхцкім крытэрыям фінансавага дэфіцыту, інфляцыі, узроўню дзярждоўгу. Зараз еўразона аб'ядноўвае 18 краін - членаў ЕС. 1 студзеня гэтага года да валютнага саюза далучылася Латвія.