Гэта неабходна для правядзення рэферэндуму, які пройдзе ў нядзелю. На ўсенародным галасаванні жыхарам Крыма і Севастопаля трэба будзе вызначыць лёс паўвострава і горада: заставацца ў складзе Украіны або стаць суб'ектамі Расіі. Тым часам, Дзярждума Расіі напрыканцы наступнага тыдня мае намер разгледзець законапраект аб далучэнні новых суб'ектаў. Пра гэта заявіў спікер ніжняй палаты Сяргей Нарышкін па выніках пасяджэння cавета Думы. Паведамляецца, што дакумент закліканы стварыць прававую базу для ўваходжання Крыма ў склад Расіі, калі за гэта на рэферэндуме прагаласуюць жыхары аўтаноміі.














