Парламент Каталоніі згадзіўся на прыпыненне сваёй працы

30 октября 2017

Парламент Каталоніі, распушчаны іспанскім урадам, прызнаў гэтае рашэнне і згадзіўся на прыпыненне сваёй працы да новых датэрміновых выбараў 21 снежня. Прызначанае на заўтра пасяджэнне прэзідыума адменена. Тым часам Мадрыд прад'явіў абвінавачанні Карлесу Пучдэмону. 20 чалавек, уключаючы адхіленага ад пасады экс-кіраўніка адміністрацыі Каталоніі, падазраюцца ў мецяжы і растраце дзяржаўных сродкаў.

Паводле інфармацыі іспанскіх СМІ, Пучдэмон і некалькіх членаў каталонскага ўрада зараз знаходзяцца ў Бруселі. Раней улады Бельгіі абяцалі ім палітычны прытулак. Адзначым, за мяцеж у Іспаніі пазбаўляюць волі на 30 гадоў. Мітынгі ў падтрымку цэласнасці краіны працягваюцца. Улады Іспаніі спадзяюцца, што дзякуючы датэрміновым выбарам атрымаецца "аднавіць прававую дзяржаву".