Парламент Каталоніі рыхтуецца аб'явіць незалежнасць рэгіёна

8 октября 2017

Заўтра дэпутаты збяруцца на спецыяльнае пасяджэнне, падчас якога, як чакаецца, і будзе абвешчаны суверэнітэт аўтаномнай супольнасці. Раней Канстытуцыйны суд Іспаніі забараніў мясцоваму парламенту арганізоўваць сесію, але каталонцы маюць намер ігнараваць гэтае рашэнне. Нагадаем, у пятніцу Барселона аб'явіла афіцыйныя вынікі рэферэндуму аб незалежнасці, які прайшоў першага кастрычніка. Аддзяленне ад каралеўства падтрымалі крыху больш як 90 працэнтаў з тых, хто прагаласаваў.