Парламент Італіі зацвердзіў новы ўрад

26 февраля 2014

Парламент Італіі зацвердзіў новы ўрад на чале з нядаўнім мэрам Фларэнцыі 39-гадовым Матэа Рэнці. За праграму самага маладога кіраўніка ўрада ў гісторыі краіны прагаласавалі 169 сенатараў, 139 парламентарыяў выказаліся супраць. У праграму Рэнці ўваходзіць паніжэнне падаткаў, вызваленне інвестыцый у галіне адукацыі і правядзенне эканамічных рэформ для вырашэння найбольш вострых праблем эканомікі. Прэм'ер плануе правесці заканадаўчую, канстытуцыйную і судовую рэформы, а таксама павялічыць лік працоўных месцаў і сфарміраваць устойлівы і надзейны дзяржбюджэт. Характэрна, што Матэа Рэнці стаў трэцім запар прэм'ер-міністрам Італіі (пасля Марыё Монці і Энрыка Леты), якія занялі гэтую пасаду ў выніку ўрадавага крызісу.