Парламент Грэцыі прыпыніў фінансаванне ўльтраправай партыі Залатая зара

19 декабря 2013

Парламент Грэцыі прыпыніў фінансаванне ўльтраправай партыі Залатая зара пасля забойства музыканта-антыфашыста. За рашэнне пазбавіць неанацыстаў дзяржаўных грошай прагаласавала пераважная большасць дэпутатаў. У кастрычніку грэчаскі парламент прыняў папраўку, паводле якой фінансаванне палітычнай партыі спыняецца, калі яе дэпутат замяшаны ў злачынстве. Унесеная папраўка датычылася, перш за ўсё, Залатой зары, шэсць дэпутатаў якой былі пазбаўлены недатыкальнасці. Зараз ім пагражае суд па абвінавачанні ў дачыненні да злачыннай арганізацыі, за што неанацыстаў могуць прыгаварыць да 10-20 гадоў турмы.