Гэта абавязковая ўмова для выдзялення краіне чарговага траншу ад міжнародных крэдытораў. Новыя нормы прадугледжваюць звальненне больш як 4 тысяч дзяржслужачых да канца года. Таксама за найбліжэйшы час 25 тысяч чалавек (у асноўным настаўнікі і паліцэйскія) будуць пераведзеныя ў рабочы рэзерв. І калі на працягу васьмі месяцаў яны не знойдуць працу, іх таксама звольняць. Прыняцце гэтых законаў суправаджалася масавымі акцыямі пратэсту, у якіх прынялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек.














