Парламент Францыі разгледзіць пытанне падаўжэння рэжыму надзвычайнага становішча

19 ноября 2015
Ён быў уведзены на тэрыторыі краіны рашэннем кабінета міністраў па прапанове прэзідэнта Франсуа Аланда. У адпаведнасці з заканадаўствам Пятай рэспублікі дадзены рэжым можа быць уведзены на тэрмін не больш як 12 дзён, у адваротным выпадку рашэнне аб яго падаўжэнні прымаецца парламентам дзяржавы. Тым часам французская паліцыя за мінулую ноч затрымала 25 падазроных. Вобыскі прайшлі больш чым у ста дамах. 

Усяго пасля тэрактаў у Парыжы ў рэспубліцы затрыманыя 60 чалавек, а з пачатку дзеяння рэжыму надзвычайнага становішча арыштаваныя больш як сто. Як паведамляе тэлеканал "Франс-2" са спасылкай на крыніцы ў паліцыі, затрыманыя напярэдадні падчас спецаперацый у Сен-Дэні рыхтавалі тэракты ў гандлёвым цэнтры, які знаходзіцца ў дзелавым квартале Парыжа, а таксама ў аэрапорце імя Шарля дэ Голя.