Паводле звестак Вікілікс, агенты ЗША доўгія гады праслухоўвалі вышэйшае кіраўніцтва Пятай рэспублікі. Новы дакумент дазволіць спецслужбам Францыі сачыць за прыватнымі асобамі, пераважна за іх дзеяннямі ў Інтэрнэце, а таксама адсочваць тэлефонныя званкі. Праўда, весці праслухоўванне ніхто не будзе. Максімум, як гавораць у Парыжы, зразумець, хто каму тэлефанаваў. Праект падтрымала большая частка парламенцкіх фракцый. А галоўнай яго мэтай назвалі процідзеянне тэрарызму.
Парламент Францыі адобрыў закон, які можна разглядаць як меры ў адказ на дзеянні амерыканскага АНБ
25 июня 2015













