Парыж вядзе расследаванне

22 августа 2013

Парыж вядзе расследаванне ў сувязі з публікацыяй у Інтэрнэце відэа пад назвай Ганьба французскай паліцыі. Камера сачэння ў горадзе Тур зафіксавала, як вартавы парадку жорстка збівае арыштаваную жанчыну дубінкай, а затым распыляе ёй у твар слёзатачывы газ. Толькі за першыя суткі ролік набраў больш як паўмільёна праглядаў і гнеўных каментарыяў у адрас паліцыі. Міністр унутраных спраў Францыі Мануэль Вальс паабяцаў разабрацца ў сітуацыі, адзначыўшы, што такія інцыдэнты неабходна расследаваць асабліва дбайна, улічваючы аргументы абодвух бакоў.