Парыж - сталіца летняй Алімпіяды 2024 года

13 сентября 2017

І навіна апошняй гадзіны. Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна аб'явіў Парыж сталіцай летняй Алімпіяды 2024 года, а Лос-Анджэлес прыме Гульні яшчэ праз чатыры гады. Інтрыга была фармальная: упершыню ў гісторыі не было ўласна выбараў алімпійскай сталіцы. Яшчэ ў ліпені на пазачарговай сесіі Парыж, Лос-Анджэлес і МАК падпісалі трохбаковае пагадненне. Сёння ў Перу гэтае пагадненне было засведчана - члены МАК прагаласавалі простым узняццем рук.