Парыж спрабуе вярнуцца да звычайнага жыцця

17 ноября 2015

Для турыстаў ужо адкрылі Эйфелеву вежу. Да чацвярга ў цёмны час сутак галоўны сімвал краіны будуць падсвятляць колерамі французскага трыкалора ў памяць аб ахвярах тэрактаў. Луўр, парыжскі Дыснэйлэнд, а таксама музей замка Версаль і шматлікія іншыя гістарычныя будынкі Парыжа адкрыліся пасля агульнанацыянальнай хвіліны маўчання.