Парыж запатрабаваў выбачэнняў ад прэзідэнта ЗША

7 мая 2018

Падставай паслужылі некарэктныя, на думку французскіх палітыкаў, выказванні Дональда Трампа на карысць дазволу на нашэнне агнястрэльнай зброі.

Падчас выступу перад Нацыянальнай стралковай асацыяцыяй у Тэхасе прэзідэнт ЗША заявіў, што тэракта ў "Батаклане" ў 2015 годзе атрымалася б пазбегнуць, калі б у гледачоў у зале была зброя. Французскае МЗС выказала цвёрдую нязгоду з меркаваннем Трампа і заклікала паважаць памяць ахвяр. Тады загінулі 130 чалавек і больш за 350 былі параненыя.

Тым часам ФБР апублікавала ўражлівую статыстыку: за апошнія два гады ў выніку страляніны ў грамадскіх месцах загінуў 221 чалавек. Удакладняецца, што пры гэтым не ўлічваліся інцыдэнты, удзельнікамі якіх былі члены бандаў або наркагандляры, а таксама здарэнні, звязаныя з неасцярожным абыходжаннем са зброяй.