Парыж на грані стыхійнага бедства

28 января 2018

Узровень вады ў Сене дасягнуў 6 метраў і працягвае расці. Вада прыбывае на адзін-два сантыметры за гадзіну. Сёння чакаецца пік паводкі. Затопленыя вуліцы, спыненая навігацыя, закрыліся некалькі станцый метро, абмежаваны рух транспарту. Не працуюць музеі. Закрыліся Нотр-Дам дэ Пары, Музей д'Арсэ, Марсава поле. Часткова затапіла Луўр. Паводле слоў метэаролагаў, з панядзелка дажджы ў рэгіёне спыняцца, і ўзровень Сены пойдзе на спад.