Парыж атакуюць беспілотнікі

25 февраля 2015

Апошнімі днямі ў небе над французскай сталіцай было заўважана некалькі "эскадрылляў" так званых мультыкоптараў - гэта лятальныя апараты, абсталяваныя відэакамерай, якія кіруюцца дыстанцыйна. Яны лятаюць, у тым ліку, і над ахоўнымі аб'ектамі - рэзідэнцыяй прэзідэнта, амерыканскім пасольствам. Паводле слоў мясцовых жыхароў, нашэсце дронаў пачалося пасля атакі на рэдакцыю "Шарлі Эбдо". Улады горада не ведаюць, адкуль узяліся гэтыя апараты. Раней беспілотнікі былі заўважаны ў небе над французскім Брэстам, дзе базіруюцца атамныя падлодкі. Пачата расследаванне.