Паралельна з выбарамі прэзідэнта ў шэрагу амерыканскіх штатаў адбыліся рэферэндумы

9 ноября 2016

Пытанні для галасавання самыя розныя. Напрыклад, у Небрасцы 57 % жыхароў штата выказаліся за аднаўленне смяротнай кары. Адзначым, вышэйшая мера пакарання дазволена ў 31-м штаце. Галасавалі і за легалізацыю марыхуаны. За выказаліся жыхары штатаў: Каліфорнія, Масачусетс і Невада.

А вось у Каларада прагаласавалі за легалізацыю эўтаназіі.