Паралімпійскі агонь асвяціў статую Хрыста ў Рыа-дэ-Жанэйра

7 сентября 2016

Полымя пабывала ва ўсіх пяці рэгіёнах Бразіліі на працягу сямі дзён, яго па чарзе неслі 500 факеланосцаў. Сёння факел запаляць ужо на цырымоніі адкрыцця летніх Паралімпійскіх гульняў. Яна пачнецца сёння на стадыёне "Маракана" апоўначы па мінскім часе. У Рыа будуць спаборнічаць больш за 4 тысячы 300 спартсменаў з розных краін, у тым ліку і каманда бежанцаў, у яе склад уключаны два атлеты. Да 18 верасня разыграюць 528 камплектаў медалёў у 2-х відах спорту: упершыню ў праграму Паралімпіяды ўключаны трыятлон і параканоэ.