Парагвай адкрыў сваё пасольства ў Іерусаліме

21 мая 2018

У Іерусаліме адбылося афіцыйнае адкрыццё пасольства Парагвая. Гэта дзяржава стала трэцяй пасля ЗША і Гватэмалы, хто перанёс сваю дыпмісію з Тэль-Авіва. У цырымоніі прынялі ўдзел прэзідэнт Парагвая Арасіа Картэс і прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху. Новы будынак размясціўся ў іерусалімскім тэхнапарку "Малха" па суседстве з гватэмальскім. Як вядома, большасць краін пакуль трымае свае пасольствы ў Тэль-Авіве і яго наваколлях, таму што пытанне аб статусе Іерусаліма пакуль не ўрэгулявана.