Парадам конных самураяў адкрыўся фэст у японскім горадзе Сома

26 июля 2014

Парадам конных самураяў адкрыўся фэст у японскім горадзе Сома. Грандыёзнае шоу з тысячагадовай гісторыяй кожнае лета прыцягвае ўвагу тысячаў турыстаў. На працягу трох дзён удзельнікі фэсту паспаборнічаюць у верхавой яздзе. Што характэрна - у нацыянальных касцюмах. А заўтра ж пройдзе тэатралізаванае аднаўленне сярэднявечнага бою.