Парад робатаў у Кракаве

21 июня 2014
Дзясяткі машын, створаных як для навуковых, так і для ваенных мэт, праехалі маршам па гарадской плошчы. За незвычайным дзействам назіралі сотні мясцовых жыхароў і турыстаў. Пасля ўрачыстай часткі машыны прадэманстравалі гледачам свае ўменні, а некаторыя робаты нават сышліся ў жартоўных паядынках. Дарэчы, у Кракаве ўпершыню паказалі шырокай публіцы марсаход Гіперыён 2. Гэта распрацоўка студэнтаў з Беластока. Зусім нядаўна Гіперыён вярнуўся з прэстыжных спаборніцтваў у ЗША, дзе заняў прызавое месца. Не выключана, што ў будучыні менавіта гэтая мадэль будзе даследаваць прасторы Чырвонай планеты.