Папа Рымскі ў рамках апостальскага візіту падарожнічае па Паўднёвай Амер

19 января 2018

Раней пантыфік завяршыў візіт у Чылі, дзе падчас урачыстай працэсіі па вуліцах Ікіке спыніў свой картэж, каб дапамагчы жанчыне-паліцэйскай, якая звалілася з каня. Парушыўшы пратакол, Папа Рымскі выйшаў з машыны і паспяшаўся дапамагчы афіцэру.

А падчас пералёту ў Перу адбылася яшчэ адна незапланаваная, але прыемная падзея: пантыфік абвянчаў пару бортправаднікоў проста ў самалёце.