Папа Рымскі просіць у французаў прабачэння за злачынствы педафілаў

7 октября 2021

Папа Рымскі просіць прабачэння ў французаў за масавае гвалчанне малалетніх, у якім абвінавачаныя прадстаўнікі каталіцкага кліру. На днях апублікаваны даклад-расследаванне, у якім канкрэтна ўстаноўленыя факты масавай педафіліі сярод французскіх святароў. За апошнія 70 гадоў у гэтым абвінавачаныя 3 тысячы служэбнікаў культу, іх ахвярамі сталі 300 тысяч дзяцей, у асноўным - падлеткі. Папа Рымскі рэзка асудзіў святароў-гвалтаўнікоў і заявіў ад імя царквы, што гэта "ваш і мой сорам". За апошнія гады апублікаваныя звесткі аб масавых злачынствах такога роду, якія ўчыняліся каталіцкімі клірыкамі ў Ірландыі, Канадзе і Злучаных Штатах. Часам дзяцей, якія сталі ахвярамі злачынстваў, нават пазбаўлялі жыцця.