У праграме візіту сустрэча з прэзідэнтам Дзілмай Русеф і зносіны з бразільскай моладдзю. Пантыфік наведае мерапрыемства на пляжы Капакабана, дзе збярэцца больш за мільён юных католікаў з усяго свету. У сераду Францыск мае намер наведаць Сан-Паулу, дзе ён пабывае ў свяцілішчы, узведзеным вакол статуі Дзевы Марыі. Гэта першы візіт пантыфіка ў Паўднёвую Амерыку з моманту яго абрання кіраўніком Каталіцкай царквы.














