Папа Рымскі Францыск дазволіў адпускаць жанчынам грэх аборту

21 ноября 2016

Папа Рымскі Францыск дазволіў усім каталіцкім святарам адпускаць жанчынам грэх аборту. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным пасланні пантыфіка з нагоды заканчэння юбілейнага Года міласэрнасці.

Раней гэта прэрагатыва належала толькі біскупам і галоўным духоўнікам. Гаворачы пра новаўвядзенне, Папа Рымскі Францыск падкрэсліў, што канец Года міласэрнасці не азначае канца самой міласэрнасці. Тым не менш Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы адзначыў, што па-ранейшаму разглядае аборт як сур'ёзны грэх, паколькі гэта працэдура "абрывае ні ў чым не вінаватае жыццё".