Папа Рымскі Францыск падчас свайго візіту ў Польшчу наведаў былы канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркенау ў Асвенцыме. Пантыфік сустрэўся з былымі зняволенымі, а таксама ў адзіноце каля дзесяці хвілін маліўся за ахвяры трагедыі. Праз вароты з надпісам "Аrbeit Macht Frei" - праца вызваляе - Францыск прайшоў і сам. Пантыфік у электрамабілі праехаў ад так званых Варот смерці ўздоўж чыгуначнага пуці да плошчы ля Міжнароднага помніка ахвярам канцлагера. Таксама Папа Рымскі прайшоў уздоўж памятных табліц і запаліў свечку ля адной з іх. Нагадаем, раней Папа Рымскі Францыск заявіў, што свет ужо знаходзіцца ў стане вайны, але размова не ідзе пра вайну рэлігійную.













