Папа Рымскі Францыск адслужыў сёння імшу ў гонар Вялікага Чацвярга

17 апреля 2014
Папа Рымскі Францыск адслужыў сёння імшу ў гонар Вялікага Чацвярга ў храме Святога Пятра ў Ватыкане. Па традыцыі на набажэнства былі запрошаны рымскія беднякі, якім загадзя былі раздадзены білеты для праходу ў сабор. Вечарам пантыфік узначаліць святую імшу Вячэры Гасподняй у прытулку для старых і інвалідаў. У ёй прымуць удзел пастаяльцы цэнтра і члены іх сем'яў, супрацоўнікі і кіраўніцтва. Затым Папа Францыск ажыццявіць абрад абмывання ног.