Папа Рымскі Францыск адзначае 80-годдзе

17 декабря 2016

Хорхе Марыа Берголіа нарадзіўся ў Буэнас-Айрэсе, быў малодшым з пецярых дзяцей. Калі яму споўніўся 21 - уступіў у ордэн езуітаў.    266-ты Папа Рымскі, абраны 13 сакавіка 2013 года (пасля адрачэння Бенедыкта 16-га) увайшоў у гісторыю як першы пантыфік лацінаамерыканец. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, кіраўнік Ватыкана паспеў ажыццявіць цэлую серыю апостальскіх візітаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Папу Рымскага Францыска з 80-годдзем: "Вы падаяце нам прыклад праўдзівай веры і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Жыхары нашай краіны вельмі ўдзячныя Вам за дзейнасць па захаванні і падтрымцы хрысціянскіх каштоўнасцяў, шчыры клопат аб міры ва ўсім свеце і надзённых праблемах чалавецтва", - гаворыцца ў віншаванні.