Папа Рымскі Францыск апусціўся на калені перад лідарамі Паўднёвага Судана і пацалаваў іх ногі

12 апреля 2019
Папа Рымскі Францыск заклікаў лідараў Паўднёвага Судана да міру, пасля чаго апусціўся на калені і пацалаваў іх ногі. На сустрэчу з пантыфікам у Ватыкане прыбылі  прэзідэнт Паўднёвага Судана Сальваторэ Кіір і чацвёра будучых віцэ-прэзідэнтаў, сярод якіх прадстаўнікі апазіцыі, а таксама члены Савета мясцовых цэркваў. Палітыкі падпісалі пагадненне аб спыненні грамадзянскай вайны ў краіне.