Папа Рымскі Францыск ахарактарызаваў стан цяперашняй Еўропы

26 ноября 2014
Састарэлая і знясіленая. Так Папа Рымскі Францыск ахарактарызаваў стан цяперашняй Еўропы. Сваю думку Пантыфік выказаў падчас выступлення ў Еўрапарламенце. Вострай праблемай ЕС, на думку Францыска, з'яўляюцца розныя формы чалавечага адзіноцтва. Ён таксама заклікаў не разглядаць чалавека як машыну, і лічыць прыярытэтам асобу, а не стан эканомікі. Адпаведна, у цэнтры ўвагі грамадства і палітыкаў павінны заставацца сям'я, адукацыя і экалогія. Гаварыў кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы і аб міграцыі. Ён заклікаў прадухіліць ператварэнне Міжземнага мора ў вялізныя могілкі.

Дарэчы, суверэн Ватыкана паставіў своеасаблівы рэкорд - ён прабыў у Страсбургу ўсяго каля 4 гадзін. Гэта самы кароткі візіт Пантыфіка.