Пра гэта паведамляе Daily Mail. На думку пантыфіка, пераклад малітвы на англійскую і іншую мовы робіць намёк, што менавіта Бог выбірае, увесці нас у спакусу ці не. Папа Францыск нагадаў, што ў Францыі тэкст малітвы ўжо памянялі і ён гучыць: "Не дазволь нам паддацца спакусе". Гэта азначае, што ўся віна ляжыць на чалавеку.













