Пан Гі Мун раскрытыкаваў ядзерныя дзяржавы, якія падпісалі з Украінай Будапешцкі мемарандум

25 марта 2014

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун раскрытыкаваў ядзерныя дзяржавы, што падпісалі з Украінай Будапешцкі мемарандум у 1994 годзе. Ён перасцярог ядзерныя дзяржавы ад выкарыстання крызісу ва Украіне як падставы для імкнення атрымаць атамную зброю.


Пан Гі Мун назваў глыбіннымі наступствы канфлікту як для нацыянальнай бяспекі Украіны, так і для нацыянальных нарматыўных дакументаў па нераспаўсюджанні ядзернай зброі. І нагадаў - гарантыі будапешцкага мемарандума павінны быць абавязковымі і недвухсэнсоўнымі.