Памятныя мерапрыемствы праходзяць сёння ў Польшчы

1 сентября 2015

Роўна 76 гадоў таму пачалася Другая сусветная вайна: нямецкі крэйсер "Шлезвіг-Гальштэйн" адкрыў агонь па польскім гарнізоне на паўвостраве Вестэрплатэ. Сёння ля падножжа манумента "Абаронцам узбярэжжа" адбылося ўскладанне вянкоў. Памяць загінуўшых хвілінай маўчання ўшанавалі кіраўніцтва краіны, вайскоўцы, духавенства, жыхары горада і ветэраны. Другая сусветная вайна забрала, паводле розных ацэнак, да 70 мільёнаў жыццяў.