Тысячы людзей сабраліся ў Трэптаў-парку, каб аддаць даніну памяці і павагі загінуўшым у баях. Вянкі да помніка "Воіну-вызваліцелю" ўсклалі прадстаўнікі дыпмісій краін СНД, у тым ліку і нашай краіны. Воінскі мемарыял у Трэптаў-парку - самы вялікі з такіх помнікаў за межамі былога Савецкага Саюза. Усяго ж у парку пахавана каля сямі тысяч савецкіх салдат, якія загінулі падчас вызвалення горада.
Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі і ў цэнтры сталіцы Германіі, ля манумента ў Тыргартэне. Святкаванне ў Берліне прадоўжыцца да глыбокай ночы і завершыцца святочным салютам.













