Помнік Маргарэт Тэтчэр атакавалі вандалы

16 мая 2022

Помнік Маргарэт Тэтчэр у яе родным горадзе Грантхэм атакавалі вандалы праз некалькі гадзін пасля таго, як быў усталяваны. Статую  закідалі яйкамі, і ўлады распарадзіліся  абнесці яго плотам, а таксама абгарнуць плёнкай. Некалькі раней скандал справакавала вестка, што на помнік Тэтчэр з гарадскога бюджэту выдзелена 300 тысяч фунтаў, і гэта ў сітуацыі крызісу, а таксама рэзкага павелічэння колькасці беспрацоўных і бедных. Экс-прэм'ер памёрла 9 гадоў таму - яна знакамітая тым, што праводзіла жорсткую ліберальную палітыку, якая прывяла да масавых звальненняў, закрыцця ў Брытаніі шахтаў і прамысловых прадпрыемстваў.