Памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі ў Францыі

9 мая 2015

Шэраг дыпмісій краін Садружнасці па ініцыятыве пасольства нашай краіны правялі сумесныя мерапрыемствы, прысвечаныя памятнай даце - 70-й гадавіне Вялікай Перамогі. Так, у Ле-Буржэ адбылася цырымонія ўскладання вянкоў да помніка воінам легендарнага авіяпалка "Нармандыя-Нёман". У памятным мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнікі мясцовых органаў улады Францыі. Ганаровымі гасцямі сталі ветэраны французскага руху Супраціўлення.