Падчас абмеркавання пастаянны прадстаўнік ЗША Нікі Хейлі пакінула залу пасяджэнняў падчас выступлення палесцінскага пасла Рыяда Мансура. Апошні пайшоў, не чакаючы заяў ізраільскага калегі Дані Данона.
Акцыі пратэсту ў сектары Газа, выкліканыя пераносам пасольства ЗША ў Іерусалім, перараслі ў жорсткія сутычкі з вайскоўцамі. Загінулі 63 актывісты, 2,5 тысячы атрымалі раненні. МЗС Беларусі рэкамендавала суайчыннікам пазбягаць наведвання мяжы Ізраіля і сектара Газа.













