Савет бяспекі ААН збярэцца ў найбліжэйшыя гадзіны на экстраннае пасяджэнне па Блізкім Усходзе. Чарговая спроба ўстанавіць перамір'е напярэдадні правалілася. Бакі павінны былі спыніць агонь на суткі, але абстрэлы аднавіліся праз тры гадзіны. Палесцінскія баевікі выпусцілі па ізраільскай тэрыторыі каля 30 снарадаў, аднак там спрацавала сістэма Жалезны купал. А Тэль-Авіў адказаў новымі авіяўдарамі. За больш як тры тыдні канфлікту на Блізкім Усходзе забіта звыш за тысячу палесцінцаў, загінулі 42 ізраільцяніны. У Газе праводзіцца спецаперацыя Непарушная скала для ліквідацыі інфраструктуры ваеннага крыла ХАМАС. Экстрэмісты нярэдка затуляюцца мірнымі жыхарамі. Палесцінскі анклаў ізноў апынуўся на грані гуманітарнага крызісу.














