Палата прадстаўнікоў ЗША адобрыла антыкрызісны пакет $3 трлн

16 мая 2020
Улады ЗША адобрылі выдзяленне 3 трыльёнаў долараў на выратаванне нацыянальнай эканомікі. Траціну грошай накіруюць у рэгіёны, астатнія - на падтрымку самых розных сфер і на стымуляванне спажывецкага попыту. Зараз дакумент на фінальным узгадненні ў Кангрэсе. Адзначым, колькасць беспрацоўных ужо перавысіла 30 мільёнаў чалавек, а падзенне ВУП па выніках года можа скласці ад 6 да 10 працэнтаў.