Пакістан патрабуе ад ЗША спыніць выкарыстанне беспілотнікаў.

23 октября 2013

Пакістан патрабуе ад ЗША неадкладна спыніць выкарыстанне беспілотнікаў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Наваз Шарыф, які знаходзіцца з візітам у Вашынгтоне і плануе сёння правесці перамовы з Баракам Абамам. Паводле слоў Шарыфа, нанясенне ракетных удараў баявымі беспілотнікамі па тэрарыстах у Пакістане выклікае трывогу ў мірных жыхароў.
Адзначым, за апошнія 10 гадоў у краіне загінулі больш за 7 000 вайскоўцаў у супрацьстаянні з тэрарыстамі. А ахвяры сярод мірных жыхароў вылічаюцца дзясяткамі тысяч.