Пакістан прымае надзвычайныя меры

24 июня 2015

Пакістан прымае надзвычайныя меры ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. У паўднёвай правінцыі Сінд, паводле апошніх звестак, ахвярамі анамальнай спякоты сталі ўжо амаль 800 чалавек. Армія Пакістана разгарнула шэраг мабільных пунктаў дапамогі. Апошнія дні тэмпература ў Карачы дасягала плюс 45 градусаў. Паводле слоў сіноптыкаў, сёння ў пацярпелых раёнах пройдзе дождж.