Пакістан мае намер вызваліць з турмаў 360 індыйскіх грамадзян у якасці жэсту добрай волі

6 апреля 2019

Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС краіны,  355 з іх  з'яўляюцца рыбакамі. Паводле інфармацыі МЗС Пакістана, індыйцаў будуць адпускаць некалькімі групамі  ў перыяд з 8 па 29 красавіка. Гэта першы такі жэст пасля распачатага ў лютым рэзкага абвастрэння адносін паміж дзвюма суседнімі краінамі. Бакі ў пачатку кожнага года абменьваюцца спісамі затрыманых грамадзян. Ісламабад разлічвае, што Нью-Дэлі  таксама адпусціць затрыманых жэстам у адказ.