П. Парашэнка: Канчатковае рашэнне аб членстве Украіны ў НАТА прыме народ на рэферэндуме

4 июня 2015

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Пётр Парашэнка, выступаючы са штогадовым пасланнем да Вярхоўнай Рады. У сваёй прамове лідар дзяржавы таксама адзначыў, што Украіне ўдалося пазбегнуць дэфолту і стабілізаваць сітуацыю. Згодна з яго словамі, у наступным годзе неабходна забяспечыць эканамічны рост, а таксама завяршыць падатковую рэформу. Між тым, ва Украіне сёння ўступіў у сілу закон, які забараняе паказ расійскіх фільмаў і серыялаў. У выпадку парушэння мясцовыя тэлеканалы будуць аштрафаваныя.