Адвод цяжкага ўзбраення практычна завершаны

2 марта 2015

Мінскія пагадненні ў дзеянні.  Ва  Украіне працягваецца адвод цяжкіх узбраенняў. Напярэдадні прадстаўнікі самаабвешчаных Луганскай і Данецкай рэспублік заявілі, што адвод тэхнікі ад лініі судакранання практычна завершаны. Пасля таго як гэта афіцыйна будзе пацверджана супрацоўнікамі АБСЕ, бакі пяройдуць да наступнага пункта прымірэння - стварэння зоны бяспекі. Сёння на ўсходзе Украіны пачалася аперацыя па аднаўленні інфраструктуры. У Данбасе пачалі рамонт водаправоднай сеткі, ліній электраперадачы і  будынкаў. Тым часам  Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ аб звароце ў ААН і ЕС аб накіраванні ва Украіну міратворцаў. Зараз законапраект павінна разгледзець Вярхоўная рада. Паводле апошніх звестак ААН, з пачатку ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны загінулі больш за  6 тысяч чалавек.