Адказнасць за выбухі ў Бруселі ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава"

22 марта 2016

Увага ўсяго свету сёння прыкаваная да Бруселя. Бельгійскую сталіцу скалынуў шэраг тэрактаў. У ранішні час пік два выбухі прагрымелі ў аэрапорце. Адзін на паркоўцы, другі ля тэрмінала. Там прыстасаванне ў дзеянне прывёў тэрарыст. Яшчэ ў паветранай гавані знайшлі бомбу і два поясы смяротнікаў. Літаральна праз гадзіну скалынула метро. Выбухі прагрымелі ў станцыі "Маэльбэк" паблізу будынкаў Еўракамісіі і Савета ЕС. І літаральна некалькі хвілін таму Міністэрства аховы здароўя Бельгіі паведаміла дакладную колькасць ахвяр. У аэрапорце загінулі 11 чалавек, параненых 81, выбухі ў метро забралі 15 жыццяў, 55 чалавек пацярпелі, 10 з іх у крытычным стане.

Спачуванні каралю Бельгіі, народу, родным і блізкім загінуўшых у серыі тэрактаў у Бельгіі выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Усе падрабязнасці ў рэпартажы Вольгі Давідовіч.

На Брусель учынены маштабны напад тэрарыстаў. Першай іх цэллю стаў міжнародны аэрапорт Завентэм. Раніцай у зале вылету, ля стойкі рэгістрацыі авіякампаніі American Airlines, з інтэрвалам у лічаныя хвіліны прагрымела некалькі выбухаў. У гэты час там было ўжо шматлюдна. У тэрмінале пачалася паніка.

Відавочцы гавораць, што перад выбухамі яны чулі выстралы і крыкі на арабскай мове. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што адну бомбу ўзарваў смяротнік, другая была прыведзеная ў дзеянне дыстанцыйна. Пазней у будынку аэрапорта былі знойдзеныя яшчэ тры поясы смяротніка.

Адразу пасля выбухаў шкляны фасад тэрмінала часткова абваліўся, затым абрынуўся і дах. Усіх, хто знаходзіўся ў будынку аэрапорта, пачалі экстранна эвакуіраваць. Пад'езды да паветранай гавані блакіравала паліцыя. Спыніліся і чыгуначныя зносіны з Заентэнам. Усе самалёты перанакіроўваюць у іншыя аэрапорты.

Апошнія сумненні ў тым, што на сталіцу Бельгіі ўчынена скаардынаваная атака тэрарыстаў, адпалі літаральна праз некалькі гадзін, калі прагрымелі выбухі на трох станцыях метро ва ўрадавым раёне паблізу будынкаў Еўракамісіі і Савета ЕС. Брусельскае метро неадкладна спыніла работу. Пасажыраў спыненых цягнікоў выводзілі па тунэлях.

У Бруселі аб'яўлена найвышэйшая ступень тэрарыстычнай пагрозы. Горад фактычна закрыты - не працуе грамадскі транспарт, закрытыя вакзалы і аэрапорт, жыхароў заклікалі заставацца на працы або дома, не выходзіць на вуліцу.

Шарль Мішэль, прэм'ер-міністр Бельгіі: "22 сакавіка стала чорным днём для краіны. Тое, чаго мы баяліся, адбылося. Наша краіна пацярпела ад жорсткіх выбухаў. У Бруселі адбыліся два тэракты - у аэрапорце Завентэм і ў сталічным метро. Высветлена, што адзін з выбухаў учыніў тэрарыст-смяротнік. У краіне дзейнічае найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы".

Еўрапейскія сілы бяспекі прыведзеныя ў стан поўнай баявой гатоўнасці. Узмоцнена ахова аэрапортаў у Парыжы, Лондане і Франкфурце. Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні заявіла, што Еўропа зараз пакутуе гэтак жа, як Блізкі Усход.

Федэрыка Магерыні, Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі: "Гэта вельмі сумны дзень для Еўропы, бо Еўропа і яе сталіцы зараз адчуваюць той жа боль, які вядомы рэгіёну, што сутыкаецца з ім кожны дзень".

Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава". Пракуратура Бельгіі не выключае, што выканаўцы тэрактаў у Бруселі застаюцца на свабодзе.