Адказнасць за атаку ў бельгійскім Льежы ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава"

31 мая 2018

Адказнасць за атаку Бенджаміна Эрмана ў бельгійскім Льежы ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава". Нагадаем, мужчына застрэліў дзвюх супрацоўніц паліцыі і аднаго прахожага. Напярэдадні ўлады распавялі, што 36-гадовы Эрман да нападу забіў яшчэ аднаго чалавека. Яго цела знайшлі ў камуне Марш-ан-Фамен.