Атручэнне дзяцей у Падмаскоўі не звязана са смеццевым палігонам у Ядрове

21 марта 2018

Гэта сцвярджае Міністэрства аховы здароўя Маскоўскай вобласці Расіі. У ведамстве гавораць, што ўсяго са скаргамі на пагаршэнне самаадчування звярнуліся паўсотні дзяцей з розных школ. Іх ужо агледзелі. У адміністрацыі Валакаламскага раёна пацвярджаюць, што на звалцы адбыўся выкід газу. Аднак да раніцы ён быў ліквідаваны.