Адмяніць рэжым НЗ у прыграніччы, згодна з Канстытуцыяй Польшчы, неабходна 1 снежня

30 ноября 2021
Заўтра заканчваецца 90-дзённы тэрмін дзеяння НЗ, уведзенага ўрадам Польшчы ў паграніччы. Канстытуцыя забараняе яго прадаўжаць, але менавіта надзвычайнае становішча ў прыгранічных раёнах з'яўляецца падставай для абмежаванняў на працу журналістаў і праваабаронцаў у гэтых месцах. Улады спрабуюць у тэрміновым парадку правесці праз сейм папраўкі да закона аб мяжы, але, па ўсіх прыметах, не паспяваюць. У найбліжэйшыя дні цынічнае маніпуляванне законам ператворыцца ў яго прамое парушэнне. Пры гэтым парушаюцца правы не толькі журналістаў, але і бежанцаў, абарону якім забяспечваюць галоснасць і грамадзянскі кантроль за сілавымі структурамі.


БСЖ патрабуе паважаць правы польскіх журналістаў 


Беларускі саюз журналістаў выказаў рашучы пратэст у сувязі з парушэннем з боку афіцыйнай Варшавы законных правоў работнікаў польскіх СМІ.


Тэгі:

#Мигранты