Бацька Сноўдэна не верыць, што сына на радзіме чакае справядлівы суд

12 августа 2013

Лон Сноўдэн заявіў, што як бацька хоча, каб яго сын Эдвард вярнуўся дамоў у Амерыку, аднак сумняваецца, што на радзіме яго чакае справядлівы судовы разгляд. Адвакат Сноўдэна-старэйшага Брус Фейн пацвердзіў паведамленні аб тым, што ён і яго кліент ужо атрымалі расійскія ўязныя візы і хутка наведаюць Эдварда ў Расіі, дзе яму дадзена часовае прыстанішча з магчымасцю працаваць. Дарэчы, прапановы ад работадаўцаў паступаюць. Адна з апошніх - ад вядомай сацыяльнай сеткі. Сноўдэну прапанавалі заняцца абаронай перапіскі карыстальнікаў. Адказ пакуль не атрыманы.