Бацька і сын пражылі ў джунглях больш за 40 гадоў

9 августа 2013

У цэнтральнай правінцыі В'етнама знайшлі бацьку і сына, якія схаваліся ў джунглях падчас вайны і пражылі там больш за 40 гадоў без кантактаў з цывілізацыяй. Мужчын выявілі 7 жніўня. У хаціне, якую знайшлі ў лесе, жыў 82-гадовы мужчына з сынам. Пажылы чалавек быў настолькі слабы, што не мог хадзіць, так што яго выносілі на насілках. Зараз бацька і сын праходзяць медыцынскае абследаванне. Адзначым, што самы малодшы сын в'етнамца ведаў, што яго бацька і брат жывуць у лесе.